Спадчына: Бегін Менахем
Пятніца, 03 Жнівень 2018 10:13
16 жнiўня 2018 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Менахема Бегiна (1913–1992), палiтычнага дзеяча Iзраiля, лаўрэата Нобелеўскай прэмii мiру (1978)
Менахем Бегін нарадзіўся 16 жніўня 1913 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні. Бацька, Доў-Зееў Бегiн, быў сакратаром яўрэйскай абшчыны горада; мацi, Хася (Косаўская), вяла хатнюю гаспадарку. У сям’і былі дачка і два сыны, жылі бедна, але ў доме панавалі любоў і цеплыня. Менахем Бегін закончыў яўрэйскую рэлігійную школу (хедэр i «Тахкэмонэ»), затым у 1931 г. — дзяржаўную польскую гімназію iмя Р. Траўгута. 16-гадовым гімназістам уступіў у маладзёжную сіянісцкую арганізацыю «Бейтар» («Саюз яўрэйскай моладзі імя Іосіфа Трумпельдора»), стаў камандзірам мясцовай групы.
Панядзелак, 01 Красавік 2013 16:25
16 жнiўня 2013 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Менахема Бегiна (1913, Брэст – 1992), палiтычнага дзеяча Iзраiля, лаўрэата Нобелеўскай прэмii мiру (1978)
Менахем Бегін нарадзіўся 16 жніўня 1913 года ў г. Брэст-Літоўску.